Пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа па Беларусі з дзедам Барадзедам” (беларускі чацвер 28.01.2021 г.)
Дата публикации: 29 января 2021
28 студзеня 2021 года ў 2 “В” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прайшло пазакласнае мерапрыемства «Падарожжа па Беларусі з Дедам Барадзедам». Мэтай дадзенага мерапрыемства было спрыяць фарміраванню цікавасці да роднай мовы, выхаванню патрыятычных пачуццяў вучняў.
У ходзе мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з Дзедам Барадзедам, успомнілі змест беларускіх народных казак, узгадалі цікавыя звесткі пра сваю малую радзіму, складалі прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы і спаборнічалі пры выкананні разнастайных заданняў. Займальныя пытанні і творчыя заданні выклікалі цікавасць у вучняў. У канцы мерапрыемства вучням было прапанавана намаляваць, якой яны бачыць сваю Радзіму.
Атмасфера добразычлівасці і ўзаемадапамогі адчувалася на працягу ўсяго мерапрыемства.
Ніна Дземідовіч,
настаўнік пачатковых класаў