• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Пазакласнае мерапрыемства “Песняры беларускай мовы – Янка Купала і Якуб Колас” ( беларускі чацвер 11.11.2021 г.)

Дата публикации: 11 ноября 2021

Беларускіх класікаў – Янку Купалу і Якуба Коласа – можна без перабольшвання назваць песнярамі беларускай мовы і літаратуры. У сваіх творах яны раскрылі рысы нацыянальнага характару беларусаў, асаблівасці іх духоўнага складу і жыцця, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.

 

Пра творчасць гэтых знакамітых майстроў слова і шла размова на пазакласным мерапрыемстве ў 4 “Ж” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” 11 лістапада 2021 года. Вучні таксама чыталі вершы гэтых творцаў і адказвалі на пытанні віктарыны.

Т. Р. Рыжкевіч,

настаўнік пачатковых класаў