Пазакласнае мерапрыемства “Скарбонка родных слоў” (беларускі чацвер 15.09.2022 г.)
Дата публикации: 15 сентября 2022
Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая, непаўторная і мілагучная, песенная і паэтычная. Родная мова шмат не патрабуе. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова такой была.
15 верасня 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” для вучняў 7 класаў прайшло пазакласнае мерапрыемства “Скарбонка родных слоў”. Мэтай мерапрыемства было праверыць веды вучняў па беларускай мове, садзейнічаць выхаванню любові да роднага слова, спрыяць развіццю пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцей.
Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі прадэманстравалі свае веды, адказваючы на пытанні, але і праявілі сваю кемлівасць, назіральнасць, выконваючы цікавыя заданні. Самыя актыўныя вучні, якія атрымалі большую колькасць жэтонаў, былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Вольга Бібікава,
настаўнік рускай мовы і літаратуры