Пазакласнае мерапрыемства “Свята хлеба” (беларускі чацвер 02.03.2023 г.)
Дата публикации: 2 марта 2023
2 сакавіка 2023 года ў 2 «Б» класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” адбылося пазакласнае мерапрыемства «Свята хлеба».
На працягу свята вучні даведаліся пра тое, як сяляне верылі ў магічную сілу хлеба, як рыхтаваліся да сяўбы, зажынак, дажынак. Ішла гутарка і пра хлебаробаў, якія сёння працуюць рупліва, каб у нас заўсёды быў хлеб на стале.
На мерапрыемстве вучні прасачылі шлях зярнятка да смачнага румянага каравая, абмеркавалі сітуацыі пра адносіны да хлеба.
Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню пачуцця адказнасці да самага каштоўнага здабытку чалавецтва.
Таццяна Палунчанка,
настаўнік пачатковых класаў