Пазакласнае мерапрыемства “Таямніцы роднай мовы” (беларускі чацвер 23.11.2023 г.)
Дата публикации: 23 ноября 2023
Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
Лідзія Полазава
23 лістапада 2023 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, адбылася гульня “Таямніцы роднай мовы” сярод вучняў 5 “Е” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа No40 г.Магілева”. Для дзяцей праводзілася шмат цікавых конкурсаў: “Размінка”, “Перакладчыкі”, “Загадкі з вяселай хаткі”, “Музей народнага побыту” і іншыя. Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра мову, распавялі, для чаго служаць прадметы сялянскага
побыту, якія былі прадстаўлены для іх.
Дар’я Паралёва,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры