Пазакласнае мерапрыемства “Таямніцы родных слоў” (беларускі чацвер 07.04.2022 г.)
Дата публикации: 7 апреля 2022
7 красавіка 2022 года вучні сёмых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі пазакласнага мерапрыемства “Таямніцы родных слоў”. Дзеці, падзяліўшыся на каманды, прачыталі вершы, прысвечаныя роднай мове, падабралі прыметнікі да слова “мова”, успомнілі ветлівыя словы, прыгадалі, якімі бываюць слоўнікі беларускай мовы, па малюнках узнавілі сэнс фразеалагізмаў, растлумачылі іх значэнне, з дапамогай тлумачальнага слоўніка або самастойна раскрылі значэнне некаторых слоў.
Нягледзячы на тое, што каманды набралі розную колькасць балаў, вучні пагадзіліся, што перамагла мова, бо менавіта яна паяднала іх на гадзіну, менавіта ёй прысвяцілі яны свой час.
Таццяна Самарцава,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры