Пазакласнае мерапрыемства “У госці да казкі” (беларускі чацвер 11.04.2019)
Дата публикации: 11 апреля 2019
11 красавіка 2019 года ў адзіны дзень беларускага маўлення вучні чацвёртых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” акунуліся ў атмасферу казкі. У ходзе пазакласнага мерапрыемства “У госці да казкі” яны сталі сапраўднымі артыстамі! Навучэнцы падрыхтавалі і прадэманстравалі сваім аднакласнікам інсцэніроўку беларускай народнай казкі “Каза-манюка”. Дзецям вельмi спадабалася іх выступленне. Многія з iх таксама захацелі пабываць у ролi артыстаў.
Мерапрыемства спрыяла выхаванню любові да роднага слова і развіццю творчых здольнасцей вучняў.
Ірына Шашкова,
настаўнік пачатковых класаў.