• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Пазакласнае мерапрыемства “Зямля бацькоў – мая зямля” (беларускі чацвер 07.02.2019)

Дата публикации: 7 февраля 2019

 

7 лютага 2019 года ў адзіны дзень беларускага маўлення  ў 7 “Е” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”  прайшло пазакласнае мерапрыемства – вусны часопіс “Зямля бацькоў – мая зямля”.

Старонкі часопіса былі прысвечаны розным тэмам, “гартаючы” якія вучні больш даведаліся пра Беларусь. Вучні рыхтавалі праекты пра культурна-гістарычныя помнікі і з вялікім задавальненнем абаранялі іх.

Навучэнцы яшчэ раз упэўніліся ў тым, што на нашай зямлі жывуць добразычлівыя, гасцінныя, дружныя, працавітыя, шчырыя, чулыя, цудоўныя людзі, імя якім – беларусы.

…Зямля Беларусі!

Ты ў гранях-вяснянках,

Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў:

Ты песня сама ад крыніц да заранкі,

Ад зорак паўночных да сіняга ранку,

Ты наша паэма з бурштынавых слоў!

 
 

Таццяна Лепяшко,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры