Помніць, каб жыць
Дата публикации: 19 февраля 2022
Усё далей адыходзяць ад нас гады Вялікай Айчыннай вайны… Усё менш застаецца сведак тых жудасныя падзей… Але памяць пра іх трэба захаваць. Захаваць, каб помніць… Помніць, каб жыць…
У Магілёўскім абласным музеі імя П. В. Масленікава дзейнічае экспазіцыя “Нам жыць і помніць…”, прысвечаная героям-абаронцам Радзімы і памяці тых, хто, на жаль, загінуў у агні Вялікай Айчыннай вайны.
Вучні 6 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” пазнаёміліся з гэтым выставачным праектам. Шасцікласнікі, для якіх была праведзена цудоўная экскурсія па пяці экспазіцыйных залах, былі ўражаны карцінамі М. Кугача, І. Каца, П. Масленікава, В. Бялыніцкага-Бірулі, М. Таболіч і іншых. Асаблівую ўвагу вучні звярнулі на макеты спаленых за гады Вялікай Айчыннай вайны вёсак Магілёўшчыны. З вялікай цікавасцю яны разглядалі макеты, выкананыя навучэнцамі ўстаноў адукацыі і культуры Магілёўскай вобласці, пранікнуўшыся трагедыяй тых людзей, лёс якіх быў прадвызначаны фашысцкімі карнікамі…
Экспазіцыя музея “Нам жыць і помніць…” вельмі актуальна для сучаснай моладзі, якая не павінна забываць не толькі жахі масавага знішчэння мірнага насельніцтва, але і гераізм усенароднай барацьбы. Помніць, каб жыць…
Наталля Цімафеенка,
класны кіраўнік 6 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва”