Простыя словы (беларускі чацвер 21.02.2019)
Дата публикации: 24 февраля 2019
Простыя словы… Для кожнага чалавека самыя простыя, самыя блізкія словы – словы роднай мовы. Гэтымі словамі ён лепш за ўсё выказвае свае думкі, пачуцці, выяўляе сябе. Родная мова – душа народа.
21 лютага 2019 года , у Міжнародны дзень роднай мовы, у актавай зале дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прайшла займальная гульня-спаборніцтва паміж вучнямі 8-ых і 9-ых класаў “Простыя словы”.
Падрыхтавалі і правялі разам з бібліятэкарамі школы гэта мерапрыемства студэнты-практыканты бібліятэчнага аддзялення Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. У ходзе спаборніцтва, якое складалася з шасці тураў, усе ўдзельнікі прадэманстравалі свае добрыя веды па беларускай мове, гісторыі і культуры роднага краю.
У якасці журы выступілі вучні старэйшых класаў, якія і выявілі пераможцаў. Імі сталі ўдзельнікі каманды 8 “А” і 9 “В” класаў. Віншуем іх і жадаем далейшых творчых поспехаў!
Загадчык бібліятэкі А.М. Парфёнава