• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Размаўляем па-беларуску (беларускі чацвер 25.10.2018)

Дата публикации: 26 октября 2018

У чацвер 25 кастрычнiка ў рамках адзінага дня беларускага маўленняў сярэдняй школе № 40 г. Магiлёва прайшло чарговае мерапрыемства, прысвечанае беларускай мове, — iнтэрактыўная гульня «Размаўляем па-беларуску».

За перамогу змагалiся дзве каманды вучняў 11-х класаў «Сябры» i «Зорачкi».

З першых хвiлiн гульнi навучэнцы з задавальненнем выконвалi прапанаваныя iм заданнi, праяўлялiкемлiвасць iзнаходлiвасць, дэманстравалi раней набытыя веды па беларускай мове. На першым этапе «Прыгадваем» па апiсаннi прыгадвалi прадмет або з’яву iназывалiiх па-беларуску, потым перакладалi сказы з рускай мовы на беларускую, вызначалi сэнс рэдкаўжывальных слоў. На этапе «Ужываем» гульцы паказвалi веданне беларускiх фразеалагiзмаў: тлумачылiiх значэнне, прыдумвалi сказ, падбiралiciнонiм з рускай цiбеларускай мовы. Напрыканцы гульнiўдзельнiкам трэба было ўзгадаць як мага больш беларускiх прыказак.

У перапынках памiж этапамiгульнiгучалiрадкiвершаў пра родную мову. У вынiку праведзенае мерапрыемства садзейнiчала развiццю моўнай культуры навучэнцаў, пашырэнню iх агульнага и лiнгвiстычнага кругагляду.

                                              Настаўнiк рускай мовы i лiтаратуры

Феафанава С. П.