• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

“Родны край мой — Беларусь” (беларускі чацвер 22.11.2018)

Дата публикации: 23 ноября 2018

На карце вялікага свету
Яна – як зялёны лісток,
Сасмаглая песня лета,
Жывое вады глыток,

В.Вітка

У чацвер, 22 лістапада 2018 года,у рамках адзінага дня беларускага маўлення ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школе №40 г. Магiлёва” прайшло чарговае пазакласнае мерапрыемства: гульня-падарожжа “Родны край – мой Беларусь”.

Гэтая гульня была праведзена сярод вучняў 3 “Б” і 3 “А” класаў. Вучні падарожнічалі па станцыях, адказвалі на цікавыя пытанні, гулялі ў гульні “З якога дрэва лісток?”, “Згубіліся словы”, “Збяры букет” і іншыя, слухалі песні на беларускай мове.

Гэтае мерапрыемства садзейнічала пашырэнню і паглыбленню ведаў вучняў пра родную краіну.