• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальны турнір “Таямніцы роднай мовы” (беларускі чацвер 16.11.2023 г.)

Дата публикации: 16 ноября 2023

16 лістапада 2023 года ў 4 “Е” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” прайшло пазакласнае мерапрыемства інтэлектуальны турнір “Таямніцы роднай мовы”. Яго мэтай было фарміраванне маўленчай культуры вучняў. Дзеці прынялі ўдзел у наступных конкурсах: “Перакладчыкі”, дзе неабходна было падабраць беларускія адпаведнікі да рускіх слоу і суаднесці іх з малюнкамі,  “Размінка”, дзе вучні адказвалі на пытанні і зараблялі балы для каманды, “Расшыфруй прыказку”, у якім вучні разгадвалі зашыфраванае выказванне,суаднесшы  лічбу і літару беларускагаалфавіта.

Мерапрыемства было пазнавальным і цікавым для вучняў.

Анастасія Сапранькова,

настаўнік пачатковых класаў