• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Беларуская мова: віктарыны, прыказкі і прымаўкі

Дата публикации: 9 августа 2019

ВІКТАРЫНА ПА БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ КАЗКАХ

1.Прадоўжыце назвы беларускіх народных казак: “Музыка-…”, “Лісіца і …”, “Два …”, “Хітры …”

2.Пазнайце казку па пачатку :

“Жыў некалі на свеце музыка. Пачаў ён іграць яшчэ змалку. Бывала, пасучы валоў, зробіць з лазы дудачку ды як зайграе, дык валы скубці траву перастануць, — натапыруць вушы і слухаюць. У лесе птушкі прыціхнуць, нават жабы ў балоце не крумкаюць.”

3.Пазнайце казку па канцоўцы:

“- Схітрыў ці не схітрыў, — адказаў вол, — а стог сена за пагодай накасіў. Ды і шкура ад вашых воўчых зубоў цэлая засталася”.

4. Назавіце тры добрыя справы, якія зрабіў малодшы брат Іван у беларускай народнай казцы “Два браты”.

5. Каму належаць наступныя словы? Назавіце галоўных герояў і назву казкі:

“-Танцуй сабе, а з’есці  я цябе яшчэ паспею… вось дык Гусак! Вось дык танцор!”

6. Якому герою належаць наступныя словы :

“Ідзі, Іван-бядняк , на бераг мора, схавайся пад човен і дачакайся ночы. Прыляцяць тры мае сыны, тры вораны. Пачнуць між сабою гаварыць. Слухай іх і запамінай. Толькі глядзі, не абзывайся”.

7. Што адбылося перад апісанай падзеяй? З якой казкі гэты ўрывак?

“…Так і засталася лісіца з разяўленым ротам”

8. Да якой казкі падыходзяць прыказкі?

  • Хто працуе, той не сумуе
  • Язык у разумнага ў галаве, у дурнога – на зубах.

9. Назавіце адмоўных герояў у  беларускіх народных казках “Хітры вол”, “Лісіца і Гусак”.

Віктарына “Моўныя скарбы роднага краю”

Заданні віктарыны:

«Конкурс загадак»

  • Што за астры — люба глянуць.
    Толькі ў ночы цвітуць,
    А ўдзень — вянуць.

Спачатку падае,
Потым устае,
Пасля гасцінцы раздае.

I ў сто гадоў я малады
Маё насенне — жалуды.

За ўсіх птушак ён чарней, Чысціць поле ад чарвей.

Сосны лечыць ён з вясны,
Доктарам завуць лясным.

Адна ў лесе з белай карой,
Паю вас сокам веснавой парой.

У залаты клубочак схаваўся дубочак.

Не брэша, не кусае, а ў хатку не пускае.

Рук не мае, а вароты адчыняе.

Белы, ды не цукар, ног няма, а ідзе.

«Адгадай казку»

1. Думала Ліса на цэлы дзень наесціся, але нават і пакаштаваць ежы не прыйшлося.

2. Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць.

3. Прынесла курачка сена карове. Карова з’ела сена і дала масла.

4. Вось пайшоў раз кот у лес на паляванне і заблудзіўся. Шукаў-шукаў дарогу дадому — не знайшоў. Сеў пад ялінкай і плача.

 «Прыказкі і прымаўкі»

Век жыві, век… .

Усюды добра, а дома… .

Лёгка зламаць — ды цяжка… .

Увосень плача, хто ўвесну… .

Малая пчала, ды і тая… .

За родны край галаву… .

«Скарагаворкі»

Пёк Пракоп-хлебапёк Пятру пернік і пірог.

Каток нітак клубок закаціў у куток.

Вадавоз вёз воду ад вадаправода.

Пракоп і Барыска елі барбарыскі.

 «Беларусь — мая Радзіма»

1. Чаму наша краіна завецца Беларусь?

2. Якія краіны з ёй мяжуюць?

3. Назавіце плямёны, ад якіх бяруць пачатак беларусы?

4. Якая жывёла з’яўляецца сімвалам нашай краіны?

5. Адкуль з’явіўся выраз «зямля пад белымі крыламі»?