• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Не палi траву, не чынi бяды

Дата публикации: 30 июня 2019

Прырода баранiць сябе не можа,

У руiнах шмат зямлiỹжо ляжыць.

Хто ỹ цяжкi час няшчаснай дапаможа,

Бо без яе не здатны людзi жыць?

А. Балуценка

Вось i прыйшла доỹгачаканая вясна! Ажываепрырода, птушкi вяртаюцца з далёкага выраю, рэчкi вызваляюцца з-пад халоднага льду, дрэвы прачынаюцца ад сну. З прыходам гэтай прыгажосцi чалавек iмкнецца да прыроды. Людзi пачынаюць збiрацца на дачы, у вёскi, але пры гэтым зусiм забываюць пра бяспеку.

Спальваючы смецце на сваiм участку, людзi не захоўваюць элементарныя правiлы бяспекi. Простая ўборка тэрыторыi можа абярнуцца трагедыяй. Неабдуманыя ỹчынкi людзей прыводзяць да пажараỹ. Пажар з’яỹляецца адным са страшных стыхiйных бедстваỹ. Кожны год у агнi гiнуць тысячы людзей. З прыходам вясны на палях можна ỹбачыць участкi выпаленай зямлi. Тыя, хто такiм чынам парушаюць пажарную бяспеку, зусiм не думаюць аб тым, якую шкоду яны наносяць прыродзе. На месцы палаỹ травы гiне ўсе жывое: раслiны, птушкi, жывёлы i насякомыя.Травяныя пажары адмоỹна уплываюць на ỹрадлiвасць глебы праз тое, што губляюцца азотныя злучэннi, асноỹная частка якiх згарае. А таксама на арганiчныя ỹласцiвасцi глебы, якiя забяспечваць яе рыхласць i карыснасць, а значыць здольнасць утрымлiваць вадкасць i iншыя карысныя рэчывы. Знiжаецца ỹрадлiвасць глебы, павялiчваецца колькасць насякомых-шкоднiкаў садоўi агародаў. Часта на шляху агню аказваюцца гаспадарчыя жылыя пабудовы. Зусiм нядаỹна глядзела перадачу «Надзвычайныя сiтуацыi».Дарослы чалавек падпальвае траву, а выгарае палова дачнага пасёлка.Як становiцца страшна!

Таму кожны з нас павiнен памятаць пра тое, да чаго можа прывесцi неабдуманы ỹчынак. Нi ỹ якiм разе не дапускайце палаỹ сухой травы. Людзi, будзьце пiльнымi! Думайце пра сябе i тых,хто вакол вас. Любiце ỹсё жывое на зямлi!

Паводзiць трэба нам сябе iначай,

Каб боль безабароннай не рабiць,

Прыйшоỹ час скрухi, i прырода плача,

Яе не нiшчыць трэба, а любiць!

 

Васіленка Дар’я,

вучаніца 9 “А” класа

ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”