СВАЯ ГУЛЬНЯ “БелаВеды” (беларускі чацвер 20.12.2018)
Дата публикации: 21 декабря 2018
Сёння, у апошні чацвер другой чвэрці, вучні 5 “В” класа прынялі ўдзел у цікавым інтэлектуальным спаборніцтве – СВАЁЙ ГУЛЬНІ “БелаВеды”.
Мэты гэтага мерапрыемства былі наступныя:
— праверыць і пашырыць веды пра родны край, беларускую мову і літаратуру;
— стымуляваць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры;
— развіваць слоўнікавы запас;
— садзейнічаць развіццю ўважлівасці, хуткасці, актыўнасці, адказнасці за свой выбар;
— выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўства, павагі да таварышаў.
Пяцікласнікі, падзеленыя на тры каманды, вельмі актыўна дэманстравалі свае веды па кожнай з пяці прапанаваных тэм (“Радзіма”, “Назвы”, “Беларуская мова”, “Лексіка”, “Беларуская літаратура”). Заслужаную перамогу атрымала каманда “Цукар”, якая была ўзнагароджана дыпломам.