• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Свет-дзівосны. 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Васіля Аляксеевіча Жуковіча (беларускі чацвер 05.09.2019)

Дата публикации: 6 сентября 2019

 

У бібліятэцы да юбілею пісьменніка была падрыхтавана літаратурная выстава «Свет-дзівосны» з біяграфічнымі звесткамі, даданая паэтычнымі зборнікамі.

Васіль Аляксеевіч Жуковіч – самабытны аўтар на пісьменніцкай ніве, самаахвярны, самаадданы і абавязковы чалавек, сапраўдны патрыёт нашай Бацькаўшчыны.

Васіль Жуковіч нарадзіўся ў вёсцы Забалацце Брэсцкага павета (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) ў вялікай сялянскай сям’і. Першыя вершы «Думы пра Маскву» і «Родныя мясціны» надрукаваны ў 1956 годзе ў газеце «Піянер Беларусі».

З 1971 года Васіль Жуковіч займаў пасаду старшага рэдактара Брэсцкай студыі тэлебачання. У маі 1972 года Жуковіч пераехаў у Мінск, дзе стаў супрацоўнікам газеты «Знамя юности». У 1977 годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР (цяпер у Саюзе беларускіх пісьменнікаў). З 1982 года займаўся творчасцю. У 1982 годзе паэт узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Кожны яго паэтычны зборнік – гэта часцінка сэрца паэта: «Паклон», «Цана цішыні», «У храме хараства і смутку». У творах для дзяцей – добрае веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне даступна гаварыць з малым чытачом: зборнікі вершаў, казак, загадак «Казачны сад», «Крылатыя сябры». Вершы Васіля Жуковіча перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую і польскую мовы.

 Бібліятэкары Алеся Парфёнава, Наталля Мільто