• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Свята “У краіне срэбразвоннай паэзіі” (беларускі чацвер 13.12.2018)

Дата публикации: 14 декабря 2018

13 снежня 2018 года незвычайна прайшоў дзень беларускага маўлення ў 3 “Г” класе.

У час свята “У краіне срэбразвоннай паэзіі” дзеці бліжэй пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускіх паэтаў, чыталі і слухалі іх вершы. Выкананне твораў усхвалявала і зачаравала дзяцей. Яны не толькі захапляліся прыгажосцю і трапнасцю беларускага слова, але і суперажывалі.

Свята звязала іх з прыгажосцю роднай прыроды, з крынічна-светлымі вытокамі, з традыцыямі і звычаямі бацькоў і дзядоў.

Так, невялікі душэўна-цёплы вершык І. Муравейкі “Заблудзіўся ў лесе ручаёк” вызваў у дзяцей жаданне рабіць дабро і жыць з карысцю да іншых. А яго ж верш “Песня травы і кветак” заклікаў іх слухаць родную прыроду: “Чуеце, чуеце: песня чароўная…”

У канцы мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны, пазнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай беларускім паэтам.

Свята атрымалася цікавым, займальным і прынесла дзецям вялікае задавальненне.