Конкурс “Літаратурны калейдаскоп” (беларускі чацвер 03.03.2022 г.)
Дата публикации: 3 марта 2022
3 сакавіка 2022 года шасцікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у конкурсе “Літаратурны калейдаскоп”.
У ходзе мерапрыемства вучні прадэманстравалі свае веды па беларускай літаратуры. Па пэўных характарыстыках яны адгадвалі беларускіх пісьменнікаў, вызначалі, з якога верша радкі, называлі герояў твора, успаміналі сюжэты прачытаных твораў.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню павагі да роднага слова.
Наталля Цімафеенка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры