• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Турнір эрудытаў “Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю…” (беларускі чацвер 07.09.2023 г.)

Дата публикации: 7 сентября 2023

У нас хапае слоў такіх
Чысцюткіх, ядраных, як ранне.
Яны выказваюць услых
Пяшчоту, ласку і каханне.
Ю. Свірка

7 верасня 2023 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, адбыўся турнір эрудытаў  “Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю…” сярод вучняў 10 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” .
У час мерапрыемства вучні раскрылі вызначальныя асаблівасці беларускай мовы, развівалі свае творчыя здольнасці, праявілі цікавасць да роднай мовы.

Дзесяцікласнікі яшчэ раз пераканаліся ў тым, якая наша родная беларуская мова багатая, самабытная, непаўторная.

Таццяна Лепяшко,
настаўнік беларускай
мовы і літаратуры