• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Турнір-віктарына “Мой родны кут” (беларускі чацвер 07.10. 2021 г.)

Дата публикации: 7 октября 2021

7 кастрычніка 2021 года ў 4 «Г» класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прайшоў турнір-віктарына «Мой родны кут».

Вучні з цікавасцю слухалі настаўніка, паспрабавалі сябе ў ролі вядучых, натхнёна чыталі вершы пра Беларусь, актыўна адказвалі на пытаннi віктарыны.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця патрыятызму, на канкрэтных прыкладах дапамагло вучням усвядоміць сувязь мінулага з сучасным.

Ірына Каваленка,

настаўнік пачатковых класаў