• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Турнір знаўцаў народнай мудрасці (беларускі чацвер 13.12.2018)

Дата публикации: 14 декабря 2018

 

   13 снежня сярод вучняў у 6 “Б” класе прайшло пазакласнае мерапрыемства “Турнір знаўцаў народнай мудрасці”.

           У ходзе турніра вучні пашырылі ўяўленне пра вусную народную творчасць на матэрыяле прыказак, развівалі эўрыстычныя здольнасці праз уменне спасцігаць пераносны сэнс народных выслоўяў, выпрацоўвалі пошукавыя навыкі лінгвістычных аналагаў з іншых моў.

 

Вучні імкнуліся авалодаць фальклорнымі скарбамі, каб у далейшым жыцці кіравацца мудрымі народнымі парадамі.

Народныя прыказкі – гэта сапраўдныя дыяменты, яркая вобразная ілюстрацыя нязломнасці, працавітасці, аптымізму беларусаў. Хто далучаецца да культурнай спадчыны мінулага і спасцігае яе, той глыбей спазнае душу і характар беларусаў, жыццё і духоўны свет сваўго народа.