Турнір знаўцаў роднай мовы “Паўтараем, на роднай мове размаўляем!” (беларускі чацвер 27.01.2022 г.)
Дата публикации: 28 января 2022
Адчыніце дзверы, людцы,
Адусюль хай далятае:
Словы родныя куюцца…
Кросны родныя снуюцца…
Песні родныя пяюцца…
Мова,
Мова
Нас вітае.
Вольга Куртаніч
27 студзеня 2022 года вучні дзявятых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у турніры знаўцаў роднай мовы «Паўтараем, на роднай мове размаўляем!»
Дзевяцікласнікам было прапанавана здзейсніць падарожжа ў гісторыю нашай мовы і знайсці адказы на пытанні: “Хто мы, беларусы?”, “Чым слаўныя ў свеце?”, “Адкуль нашы карані?”, “Якая ў нас фальклорная спадчына?”.
Мерапрыемства спрыяла пашырэнню ведаў вучняў пра родны край, беларускую мову і літаратуру; узбагаціла слоўнікавы запас дзевяцікласнікаў; садзейнічала выхаванню пачуцця калектывізму, павагі да суперніка.
Таццяна Ганчарова,
настаўнік беларускай літаратуры