• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Вэб-квэст “Знайдзі помнік Беларусі” (беларускі чацвер 24.02.2022 г.)

Дата публикации: 24 февраля 2022

24 лютага 2022 года вучні 7″А» класа прынялі ўдзел у вэб-квэсце»Знайдзі помнік Беларусі».

У гульні ўдзельнічалі дзве каманды. Задача кожнай каманды была -адказаць на большую колькасць пытанняў і набраць найбольшую колькасць балаў.

Навучэнцам неабходна было прадэманстраваць сваю эрудыцыю і веды па гісторыі. Яны лёгка адгадвалі помнікі, прысвечаныя перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, размешчаныя ў розных гарадах Беларусі. Вучні пазналі помнік «Смага», размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці; скульптуру  “Няскораны” – мемарыяла «Хатынь»; Манумент Перамогі ў Мінску і інш.

Навучэнцы прадэманстравалі таксама веды помнікаў г. Магілёва: яны адгадалі помнік Змагарам за савецкую ўладу, які размешчаны на плошчы Славы; Мемарыяльную арку, пабудова якой была звязана з гучным імем Кацярыны Вялікай; скульптуру «Астранома» і інш.

Асаблівую цікавасць у вучняў выклікалі помнікі-валуны, размешчаныя ў г. Магілёве. Для таго, каб адказаць на пытанні аб гэтых славутасцях, вучням спатрэбіліся даведнікі і дадатковая літаратура аб г. Магілёве.

          Вэб-квэст атрымаўся займальным. Усе ўдзельнікі атрымалі станоўчыя эмоцыі і новыя веды.

Святлана Гаваронак,

настаўнік інфарматыкі