Вечарына беларускай паэзіі “Святло кахання не згасае” (беларускі чацвер 31.01.2019)
Дата публикации: 31 января 2019
31 студзеня 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” для вучняў адзінаццатых класаў была праведзена вечарына беларускай паэзіі “Святло кахання не згасае”.
Вечарына пачалася вершам У. Нядзведскага “Адказ”. Пасля вучні падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт таго, што такое шчасце. Даць адказ на гэта пытанне дапамаглі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаных тэме кахання. Гэта вершы А. Грачанікава “Актавы кахання”, С. Грахоўскага “Як я жыў без цябе ? ”, Эдзі Агняцвет “Маладажоны”, Еўдакіі Лось “Як сустрэну прыгожага” і іншыя.
Таксама на вечарыне прагучалі песні, казкі, паданні пра каханне. Асабліва ўразіў вучняў аповед пра каханне Сяргея Грахоўскага. Заключным акордам прагучаў верш Яўгеніі Янішчыц “Ты пакліч мяне. Пазаві”.
Гэта мерапрыемства дапамагло адзінаццацікласнікам прыйсці да высновы, што каханне – гэта вельмі ўзнёслае, светлае пачуццё, якое ўзвышае, робіць чалавека дужым, светлым, прыгожым.
Людміла Козырава,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры