ВЕДАЙ І ЛЮБІ РОДНУЮ МОВУ!
Дата публикации: 21 февраля 2021
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет даўно не вузкі,
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Я. Янішчыц
Кожны год наша школьная бібліятэка прымае ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы. Гэты год не стаў выключэннем. Напярэдадні свята мовы, бібліятэкары разам з настаўнікамі беларускай мовы і вучнямі нашай школы сабраліся для таго, каб зноў адчуць, наколькі багатая, мілагучная і прыгожая наша з вамі мова. Разам з вучнямі мы знялі відэакліп, у якім гучаць вершы беларускіх пісьменнікаў пра мову.
У святочны дзень на кожным перапынку ў бібліятэцы паказвалі відэакліпы, у якіх вучні і настаўнікі нашай школы чытаюць вершы па-беларуску, прысвечаныя Радзіме і мове. Таксама кожны карыстальнік бібліятэкі у гэты ж час мог праверыць свае веды і моўную эрудыцыю, прыняўшы ўдзел у лінгвістычнай гульні “Ведай і любі родную мову”.
З вучнямі пятага класа бібліятэкары правялі конкурсную праграму “Квітней, родная мова”, у час якой дзеці цудоўна прадэманстравалі свае веды роднай мовы, культуры і традыцый свайго народа.
Заг. бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”
Алеся Парфёнава