Віктарына “Беларуская скарбонка” (беларускі чацвер 24.02.2022 г.)
Дата публикации: 24 февраля 2022
24 лютага 2022 года вучні 2 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі віктарыны знаўцаў беларускай мовы «Беларуская скарбонка».
Вучні чыталі вершы на роднай мове, складалі прыказкі, давалі агульную назву групам слоў. Асабліва спадабаўся дзецям конкурс «Пагуляем у рыфму». Вучні дапаўнялі загадку словамі ў рыфму і адгадвалі яе. Не пакінуў нікога абыякавым і конкурс скорагаворак. Вучні з задавальненнем вучыліся гаварыць прапанаваныя скорагаворкі.
У ходзе мерапрыемства другакласнікі прадэманстравалі добрае веданне беларускіх загадак, вершаў, прыказак.
Ірына Цітовіч,
настаўнік пачатковых класаў