• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Віктарына “Беларускія народныя казкі” (беларускі чацвер 01.12.2022 г.)

Дата публикации: 1 декабря 2022

1 снежня 2022 года ў групе падоўжанага дня №1 дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” адбылася віктарына “Беларускія народныя казкі”.

У ходзе мерапрыемства малодшыя школьнікі разгадвалі загадкі па казках, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, слухалі “тэлеграмы” герояў казак і адгадвалі іх, па ўрыўках з казак знаходзілі карцінкі.

Вучні прынялі актыўны ўдзел у пазакласным мерапрыемстве. Яно садзейнічала павышэнню цікавасці да чытання казак на роднай мове, выхаванню дабрыні, узаемадапамогі, міласэрнасці. Віктарына была цікавая і пазнавальная.

                         Вольга Ханеўская,

выхавацель групы падоўжанага дня.