Віктарына “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку” (беларускі чацвер 10.10.12019)
Дата публикации: 10 октября 2019
У беларускамоўны чацвер, 10 кастрычніка 2019 года, вучні 9 “А” класа прынялі ўдзел у віктарыне “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку”.
Мэтай мерапрыемства было абуджэнне ў вучняў цікавасці да роднай мовы, актывізацыя пазнавальнай дзейнасці, а таксама выхаванне паважлівых адносін да моўнай і літаратурнай спадчыны беларускага і рускага народаў.
Хлопцы і дзяўчаты прадэманстравалі сваё веданне рускай і беларускай моў: выконвалі разнастайныя заданні, адказвалі на пытанні, параўноўвалі і супастаўлялі, перакладалі з адной мовы на другую.
Віктарына прайшла цікава і займальна.
Марыя Сцельмах,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры