• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Віктарына “На хвалях літаратуры” (беларускі чацвер 25.10.2018)

Дата публикации: 26 октября 2018

25 кастрычніка, у апошні чацвер першай вучэбнай чвэрці вучні 8 “А” класа прынялі ўдзел у віктарыне “На хвалях літаратуры”.

Хлопцы і дзяўчаты ўзнавілі свае веды па беларускай літаратуры і мелі магчымасць у якасці ўзнагароды атрымаць выдатную адзнаку. У ходзе мерапрыемства вучні прыгадвалі знаёмыя ім літаратурныя творы, адгадвалі народныя загадкі, успаміналі радкі з беларускіх песен, па партрэтах вызначалі беларускіх пісьменнікаў, а таксама спаборнічалі ў лепшым вымаўленні беларускіх скарагаворак. Віктарына прайшла цікава і займальна.