Віктарына “Народныя святы беларусаў” (беларускі чацвер 10.10.2024 г.)
Дата публикации: 10 октября 2024
10 кастрычніка 2024 года вучні 9 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у віктарыне “Народныя святы беларусаў”.
Дзевяцікласнікі прадэманстравалі свае веды пра народныя святы і абрады беларусаў, а таксама расказалі пра народныя святы, у святкаванні якіх непасрэдна ўдзельнічалі самі.
Віктарына была цікавай і займальнай. Мерапрыемства спрыяла выхаванню ў вучняў павагі да культуры і нацыянальных традыцый беларусаў.
Наталля Цімафеенка,
настаўнік беларускай мовы і літратуры