Віктарына-падарожжа “Горад, у якім я жыву” (беларускі чацвер 11.04.2019)
Дата публикации: 11 апреля 2019
У кожнага чалавека ёсць самае дарагое і роднае месца. Гэта кутачак, дзе ён нарадзіўся. Менавіта для вучняў 6 “Б” класа – гэта горад Магілеў.
У гэтым класе, у рамках адзінага дня маўлення, 11 красавіка адбылося пазакласнае мерапрыемства “Горад, у якім я жыву”.
Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў вандроўцы па родным горадзе,адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, успаміналі легенды пра паходжанне назвы Магілева, выступалі з паведамленнямі пра вядомых і знакамітых людзей Магілеўшчыны.
У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся шмат новага і цікавага пра славутыя мясціны нашага горада.