Віктарына “Што? Дзе? Калі?” (беларускі чацвер 02.09.2021 г.)
Дата публикации: 2 сентября 2021
Любіце і шануйце,
як святыню, роднае слова,
з якім вас літасцівы Бог
на свет пусціў.
Ф. Скарына
Дзень беларускага пісьменства – гэта нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай захавання лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.
2 верасня 2021 года сярод вучняў шостых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адбылася віктарына “Што? Дзе? Калі?” у выглядзе конкурсаў, па выніках якой былі вызначаны пераможцы.
У час мерапрыемства вучні папоўнілі і замацавалі свае веды пра беларускую пісьменнасць у старадаўні час. Мерпрыемства садзейнічала павышэнню цікавасці да беларускай мовы.
Таццяна Ганчарова,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры