• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Віктарына “Скарбы роднай мовы” (беларускі чацвер 12.09.2024 г.)

Дата публикации: 12 сентября 2024

12 верасня 2024 года ў 9 “Д” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прайшла  вiктарына “Скарбы роднай мовы. Незвычайнае беларускае слова”.

У ходзе мерапрыемства вучнi не толькi праявiлi кемлiвасць, але i пашырылi веды  па беларускай мове. Напрыклад, сутыкнулiся з беларускiмi словамi, значэнне якіх раней не ведалi або запамятавалi. У гэтай працы дапамаглi заданнi: “Смачна есцi!”,  “Залацiнкi роднай мовы”, “У свеце слоў”.

Заданнi “Кемлiвыя фiлолагi”, “Збяры афарызм”, “Закончы прыказку”, “Моўная арыфметыка” спрыялi развiццю лагiчнага мыслення і выхаванню павагі да культурнай спадчыны народа, цiкавасцi да вывучэння роднай мовы.

Вольга Бібікава,

настаўнік рускай мовы і літаратуры