• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Віктарына “Таямніцы беларускіх слоў” (беларускі чацвер 26.11.2020 г.)

Дата публикации: 27 ноября 2020

26 лістапада 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні сёмых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40  г. Магілёва” здзейснілі падарожжа па краіне роднай мовы.

У ходзе віктарыны “Таямніцы беларускіх слоў” вучні выкарысталі набытыя раней веды, узнавілі ў памяці вывучаны матэрыял. Віктарына прайшла пад дэвізам “Не проста ў словы мы гуляем – на роднай мове размаўляем”.

Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, спрыяла развіццю чуйнасці да роднага слова і фарміраванню культуры адносін у вучнёўскім калектыве.

Алена Даргевіч,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры