• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Віктарына “Звычаі і традыцыі Беларусі і Брытаніі” (беларускі чацвер 18.02.2021 г.)

Дата публикации: 19 февраля 2021

18 лютага 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, сямікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілева” сталі ўдзельнікамі пазакласнага мерапрыемства “Звычаі і традыцыі Беларусі і Брытаніі” .

На мерапрыемстве вучні з задавальненнем размаўлялі пра звычаі і традыцыі дзвюх краін, адгадавалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, даведаліся пра святы.

Мерапрыемства было цікавым, і дзецям яно вельмі спадабалася.

Дадзенае мерапрыемства абагаціла слоўнікавы запас вучняў, пашырыла іх веды аб родным краі і Брытаніі, аб роднай мове, садзейнічала выхаванню ў вучняў патрыятычных пачуццяў.

Такія мерапрыемствы карысныя для дзяцей, фарміруюць цікавасць і павагу да роднага слова.

Антаніна Сідарэнка,

Святлана Карабанава,

настаўнікі англійскай мовы