Віртуальнае падарожжа “Мы малюем Беларусь” (беларускі чацвер 18.01.2024 г.)
Дата публикации: 18 января 2024
У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” працягваецца работа па папулярызацыі беларускай мовы.
18 студзеня 2024 года ў 3 “Д” класе прайшло цікавае і займальнае віртуальнае падарожжа “Мы малюем Беларусь”.
Вучні з ахвотай прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Яны здзейснілі падарожжа па Беларусі, пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднага краю. Трэцякласнікі адгадвалі гістарычныя помнікі і дзеячаў культуры па апісанні, намалявалі малюнкі па дадзенай тэме.
Віртуальнае падарожжа па роднай зямлі дало магчымасць яшчэ раз адчуць і зразумець, што мы жывем у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне.
Вольга Махунова,
настаўнік пачатковых класаў