• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Вусны часопіс “Дзень беларускага пісьменства” (беларускі чацвер 03.09.2020 г.)

Дата публикации: 3 сентября 2020

3 верасня, у першы чацвер новага навучальнага года, для вучняў 7 “В” класа разгарнуў свае старонкі вусны часопіс “Дзень беларускага пісьменства”. Тэма была выбрана не выпадкова. Менавіта на гэтым тыдні, у першую нядзелю верасня, адбудзецца чарговае свята беларускага слова. У гэтым годзе гасцей будзе сустракаць горад Бялынічы Магілёўскай вобласці.

Сямікласнікі даведаліся шмат новага пра Дзень беларускага пісьменства. З цікавасцю слухалі яны пра гісторыю з’яўлення свята, а таксама пра яго традыцыі. Магчыма, у кагосьці з іх з’явілася жаданне прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства.