• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Вусны часопіс  “Іван Шамякін – чалавек-эпоха” (беларускі чацвер 14.01.2021 г.)

Дата публикации: 16 января 2021

14 студзеня 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 9 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілева”, прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве “Іван Шамякін – чалавек-эпоха”, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Івана Пятровіча Шамякіна называюць мастацкім летапісцам нашай сучаснасці. Ён належыць да тых пісьменнікаў, якія адлюстроўвалі надзённыя праблемы жыцця грамадства. Творчасць пісьменніка – дакладнае люстэрка бягучай плыні чалавечага быцця. Героі І.Шамякіна блізкія і зразумелыя чытачу людзі.

Івана Шамякіна можна назваць не толькі вялікім беларускім пісьменнікам, але і патрыётам сваей Радзімы. Народны пісьменнік Беларусі, чыё імя на зямлі беларускай ведае амаль кожны, ён – без перабольшвання — эпоха. Чытайце творы Шамякіна, перачытвайце старонку за старонкай і пазнавайце ўсё больш і больш пра беларускі народ і яго гісторыю.

Таццяна Лепяшко,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры