Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” (беларускі чацвер 08.02.2024 г.)
Дата публикации: 8 февраля 2024
8 лютага 2024 года вучні 8-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прынялі актыўны ўдзел у пазакласным мерапрыемстве “Я люблю цябе, роднае слова”.
У ходзе мерапрыемства вучні адказвалі на пытанні, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, падбіралі да ўстарэлых слоў сучасныя адпаведнікі, слухалі песні на роднай мове.
Мерапрыемства садзейнічала развіццю інтэлектуальных магчымасцей, вучняў, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, цікавасці да яе вывучэння. Навучэнцы яшчэ раз упэўніліся, што родная мова ніколі не знікне,
будзе гучаць заўсёды, слова будзе жыць у вяках.
Таццяна Ганчарова,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры