• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Вусны часопiс «Як да нас прыйшла кнiга» (беларускi чацвер 09.09.2021 г.)

Дата публикации: 9 сентября 2021

9 верасня 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, сярод вучняў 7 «Е» класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” быў арганiзаваны i праведзены вусны часопiс «Як да нас прыйшла кнiга», прысвечаны нацыянальнаму святу — Дню беларускага пісьменства. Гэта свята мае вялікае значэнне для кожнага з нас.

У ходзе мерапрыемства вучнi згадалi гiсторыю стварэння кнiгi,  здзейснiлi  відэаэкскурс  у мiнулае, прачыталi вершы пра беларускiх асветнiкаў, паразважалi пра значэнне кнiг у жыццi чалавека, адказалi на пытаннi вынiковай вiктарыны.

Такiм чынам, мерапрыемства садзейнiчала выхаванню беражлiвых адносiн да кнiг як да крынiцы ведаў, абуджэнню цiкавасцi да чытання мастацкай лiтаратуры.

 

Святлана Феафанава,

настаўнік рускай мовы і літаратуры