Вусны часопіс “З вытокаў роднай мовы” (беларускі чацвер 03.09.2020г.)
Дата публикации: 3 сентября 2020
Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў Беларусі святкуецца Дзень беларускага пісьменства. 3 верасня 2020 года ў 4 «А» класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” прайшоў вусны часопiс «З вытокаў роднай мовы».
У час правядзення мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра самыя цікавыя факты з жыцця беларускіх асветнікаў.
Пазнавальнымі для дзяцей былі і звесткі пра старажытныя рукапісныя кнігі, пра гісторыю ўзнікнення першых друкаваных кніг на беларускай мове.
Мерапрыемства вельмі спадабалася вучням. Такiя заняткі заўсёды на карысць дзецям, яны фармiруюць цiкавасць і павагу да роднага слова.
Наталля Клішкова,
настаўніца пачатковых класаў