Вусны часопіс “Знакамітыя імёны Беларусі” (беларускі чацвер 12.12.2019 г.)
Дата публикации: 12 декабря 2019
У рамках адзінага дня беларускага маўлення 12 cнежня 2019 г. вучні дзявятых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілева” прынялі ўдзел у вусным часопісе “Знакамітыя імены Беларусі”.
Мэтай гэтага мерапрыемства было падагульніць, пашырыць і сістэматызаваць веды вучняў пра славутых людзей айчыннай гісторыі, а таксама развіваць уменне лагічна мысліць, рабіць параўнанні, вывады. Вусны часопіс спрыяў абуджэнню ў падлеткаў пачуцця нацыянальнай і чалавечай годнасці, цікавасці да гісторыі Беларусі, яе культурнай спадчыны.
Наталля Грызан,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства