Вусны часопіс “Знакамітыя людзі Беларусі” (беларускі чацвер 22.04.2021 г.)
Дата публикации: 23 апреля 2021
22 красавіка 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 1 “Д” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” сталі ўдзельнікамі вуснага часопіса “Знакамітыя людзі Беларусі”.
Вучні пазнаёміліся са звесткамі з жыцця знакамітых землякоў, якія праславілі беларускую зямлю на ўвесь свет.
Дзеці па групах падрыхтавалі цікавы матэрыял па тэме і выступілі з ім. Першакласнікі атрымалі шмат карыснай інфармацыі пра славутых людзей нашай Радзімы.
Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве.
Анастасія Шайдо,
настаўнік пачатковай школы