Вусны часопіс “Знаёмства з фальклорам” (беларускі чацвер 25.11.2021 г.)
Дата публикации: 25 ноября 2021
25 лістапада 2021 года ў групе падоўжанага дня №3 дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прайшлі народныя гульні “Знаёмства з фальклорам”.
У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з такімі беларускімі гульнямі, як «У карагодзе мы былі», «Сляпы музыка».
Вучні з задавальненнем вадзілі карагод, спрабавалі імітаваць танцавальныя рухі, дзялiлiся ўражаннямi ад гульняў.
Мерапрыемства было творчым і цiкавым для вучняў.
Людміла Дук,
выхавацель ГПД