Выстава-гісторыя «Знакамітыя настаўнікі свету» (беларускі чацвер 01.10.2020 г.)
Дата публикации: 2 октября 2020
Прафесія настаўніка – адна з самых старажытных прафесій на Зямлі. Настаўнікі былі неабходныя і ў старажытныя часы. Вельмі важнымі асобамі педагогі былі ў Старажытнай Грэцыі. Цяжкай была школьная навука ў сярэднія стагоддзі. Нярэдка на ўсю школу была толькі адна кніга, настаўнік па чарзе паказваў яе вучням. Пра чалавека, які атрымаў адукацыю, у той час часта казалі, што “ён вырас пад розгай настаўніка”.
У бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” да Дня настаўніка была падрыхтавана выстава-гісторыя «Знакамітыя настаўнікі свету». На выставе была прадстаўлена інфармацыя пра легендарных настаўніках, якія вучылі нашых знакамітых беларусаў.
Сярод іх есць надзвычай цікавыя асобы:
Іван Іванавіч Рэйнскі. З рук яго выйшлі адразу два выдатныя беларускія паэты: з Маладзечна — Міхась Чарот, з Новай Вільні — Уладзімір Дубоўка.
Сяргей Дзмітрыевіч Вігілеў. Яго згадвае ў сваіх успамінах Уладзімір Дубоўка. Вігілеў выкладаў у яго гісторыю і геаграфію, выкладаў натхнена і захапляльна. Ён жа вучыў на некалькі гадоў раней усё таго ж Міхася Чарота, а яшчэ раней — Кастуся Міцкевіча, будучага класіка нашага Якуба Коласа ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі.
Фрыда Аўгустаўна Нодэль, настаўніца нямецкай мовы. Вучань Фрыды Нодэль, паэт і перакладчык, Алесь Дудар, стаў першым на Беларусі перакладчыкам «Фаўста» Гётэ, «Вільгельма Тэля» Шылера і «Зімовай казкі» Гейнэ.
Ні да адной прафесіі не прад’яўляецца такі спектр патрабаванняў, як да прафесіі настаўніка. Гэта прафесія падобная на прафесію акцёра, толькі таленавіты акцёр можа трымаць залу падчас маналогу.
Алеся Парфёнава, Наталля Мільто,
бібліятэкары