Выстава “Шляхамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” (беларускі чацвер 31.01.2019)
Дата публикации: 31 января 2019
У цяперашні час зварот да спадчыны народнай мастацкай культуры набывае асаблівую значнасць у выхаванні падрастаючага пакалення. Не забываюць пра гэта і ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”, дзе 31 студзеня 2019 года прайшла выстава «Шляхамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва» .
На выставе можна было пазнаёміцца з рознымі відамі народных промыслаў і іх сучаснымі варыяцыямі ў вырабах удзельнікаў і пераможцаў нашай школы ў розных конкурсах дэкаратыўна-прыкладной накіраванасці. Юнакі нашай школы, аддаючы даніну народным традыцыям, з задавальненнем развіваюць свае творчыя здольнасці на ўроках працоўнага навучання і ў пазаўрочнай дзейнасці сумесна са сваімі педагогамі Субачам У. А. і Сямёнавым С.В.