З любоўю да малой радзімы
Дата публикации: 26 ноября 2018
Настаўнікам і вучням 10 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” пашчасціла апынуцца на сапраўдным свяце беларускай паэзіі. Менавіта так можна назваць літаратурна-музычную кампазіцыю “Песня роднай зямлі”, якая прайшла ў канцэртнай зале “Магілеў” і была прысвечана Году малой радзімы і 60-годдзю з дня нараджэння вядомага паэта Магілёўшчыны — Алеся Казекі.
Аўтар глыбока адчувае сваё дачыненне да лёсу малой радзімы, і гэта адчувалася ў кожным вершаваным радку, у кожнай песні, што прагучалі падчас вечара. Дзесяцікласнікі з цікавасцю слухалі вершы як з вядомых зборнікаў Алеся Казекі, так і са зборніка “Песня роднай зямлі”, што рыхтуецца да друку. Вельмі спадабаліся ім песні на словы паэта ў выкананні Галіны Сёмінай, Барыса Сёміна, Паўла Любчанкі, Мікалая Яцкова і іншых. Асабліва ўразіла вучняў пастаноўка ўрыўка з паэмы “Марыйка”, якую ажыццявілі навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Майстэрства акцёраў народнага тэатра Палаца культуры воблаці, якія прадставілі гледачам пастаноўку паэтычнага апавядання “Шлях”, таксама не пакінула іх абыякавымі.
Усе віншаванні ў свой адрас юбіляр прымаў сціпла і стрымана. А ў канцы вечара запрасіў на сцэну сваю сям’ю са словамі: “ Мае родныя і ёсць мая малая радзіма, якая натхняе мяне на творчасць.”
Творчасць Алеся Казекі яркая і разнастайная. Паэт заўсёды адкрыты для стасункаў з моладдзю. Ён перадае ёй часціцу сваёй душы, свайго сэрца, вучыць любіць свой родны край, сваю малую радзіму.
Наталля Цімафеенка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацы