• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Замалёўкі  “Дзеці-героі Вялікай Айчыннай вайны” (беларускі чацвер 16.01.2025 г.)

Дата публикации: 16 января 2025

16 студзеня 2025 года ў групе падоўжанага дня №2 прайшло пазакласнае мерапрыемства   “Дзеці-героі Вялікай Айчыннай вайны”. Вучні прагледзелі відэафільм пра піянераў-герояў і даведаліся пра драматычныя і трагічныя факты з іх жыцця, пазнаёміліся  з кнігамі, прысвечанымі дзецям-героям.

Мы ганарымся героямі, помнім пра іх подзвіг, таму што, дзякуючы мужнасці і самаахвярнасці такіх людзей, мы перамаглі ў той вайне. Менавіта гэта павінны ўсведамляць школьнікі і захоўваць памяць пра гераічны подзвіг сваіх продкаў.

Марыя Шэлегава,

выхавацель ГПД №2