Занятак “Зімовыя забавы” (беларускі чацвер 05.12.2019 г.)
Дата публикации: 5 декабря 2019
Для мяне зіма заўсёды — казка,
Пер’е крышталёвае на шкле,
Гурбы снегу і завеі ляскат,
Што ганяе снег на памяле.
Вецер запрагае хмары ў сані
Едзе па калдобах і трасе —
Снег ляціць кавалкамі, вусамі,
Завісае шапкай на страсе.
Апетыт пасля лыжні, бадзёрасць,
Быццам бы змяніў, як заяц, поўсць.
Адыходзяць стомленасць і хворасць —
Вось такія цуды ўзімку ёсць…
Чамусьці малыя дзеткі ўсё часцей і часцей бавяць час за тэлевізарам альбо камп’ютарам, замест зімовых гульняў і забаў. А іх жа на самой справе шмат: хакей і канькі, лыжы і санкі, будаўніцтва снежных бастыёнаў і баб, сапраўдныя войны снежкамі… Зіма…Так прыгожа вакол! Гэта заўсёды весела для ўсіх — і дзяцей, і дарослых. Зімовыя забавы робяць халодную пару года вясёлай і карыснай. Зімовыя забавы з’яўляюцца таксама карыснымі для здароўя.
5 снежня 2019 года ў группе падоўжаннага дня №5 прайшоў занятак “Зімовыя забавы”. Выхавальнік Троц Іна Леанідаўна праз разгадванне загадкі падвяла дзяцей да тэмы занятку. Дзеці слухалі вершы пра зіму, перакладалі з рускай на беларускаю мову зімовыя прыкметы. Гэтая праца развівала ўменне адказваць на пытанні па змесце малюнка поўнымі сказамі на роднай мове. Навучэнцы другіх класаў актыўна ўключаліся ў гульні, накіраваныя на развіццё ўвагі, выбіралі карцінкі, на якіх намаляваныя прыкметы зімы і іншых перыядаў года, выканалі заданне размаляваць малюнак, дзе намалявана зіма. Але зімовы час азмрочвае радасць дзяцей і бацькоў вельмі распаўсюджанымі траўмамі. Засцерагчы сябе ад непрыемных наступстваў зімовых прагулак дапамогуць простыя правілы, якія не забыліся паўтарыць вучні на занятку.
Іна Троц,
выхавацель групы падоўжанага дня